Жарко пра выпадкі анафілактычнага шоку: Не трэба запалохваць насельніцтва

Жарко пра выпадкі анафілактычнага шоку: Не трэба запалохваць насельніцтва

Віцэ-прэм'ер, былы міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко выказаўся пра выпадкі анафілактычнага шоку пасля ін'екцыі лекаў. "Тры выпадкі анафілактычнага шоку за такі кароткі прамежак часу — сітуацыя нестандартная, але не трэба запалохваць насельніцтва", — цытуе словы Жарко БелаПАН.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у параўнанні з сусветнай практыкай выпадкаў алергічнай рэакцыі на медыцынскія прэпараты не так і шмат. Летась у нашай краіне зафіксавалі 25 выпадкаў алергічнай рэакцыі на цэфтрыяксон (прэпарат пераважна расійскай і польскай вытворчасці) і 254 выпадкі алергічнай рэакцыі на лекавыя прэпараты.

Першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч нагадаў, што рэалізацыя цэфтрыяксону ў нашай краіне прыпыненая, ідзе праверка гэтага антыбіётыка. Ён упэўнены "практычна на 100%", што вынікі праверкі пацвердзяць адпаведнасць прэпарата ўсім неабходным стандартам якасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 16 да 20 студзеня ў Беларусі ад анафілактычнага шоку пасля ўвядзення цэфтрыяксону з лідакаінам у Маладзечне памерла жанчына і пацярпелі трое чалавек у Ганцавічах і Барысаве (сярод іх — двое дзяцей).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі