Вы тут

Жаночая зборная па гандболе выйшла ў плэй-оф кваліфікацыі да чэмпіянату свету

Жаночая зборная Беларусі па гандболе ўпэўнена абыграла каманду Швейцарыі ў другім матчы ў рамках хатняй кваліфікацыі чэмпіянату свету-2017. Гульня прайшла 3 снежня ў мінскім палацы спорту “Уручча” і скончылася для беларусак перамогай з лікам 35:27. Такім чынам, нашы суайчынніцы забяспечылі сабе першае месца ў групе 2 і ўдзел у раўндзе плэй-оф кваліфікацыі. Матчы накаут-раунда пройдуць у чэрвені 2017 года.

Становішча каманд у групе 2: Беларусь — 4 ачкі (2 матчы), Турцыя — 2 (2), Швейцарыя — 2 (2), Косава — 0 (2).

4 снежня беларускі правядуць заключны паядынак з камандай Косава, а зборныя Турцыі і Швейцарыі разыграюць другую пуцёўку ў плэй-оф.

 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі