Жанчыну падазраюць у тым, што яна ўкусіла ў аўтобусе падлетка

Жанчыну падазраюць у тым, што яна ўкусіла ў аўтобусе падлетка

У мінскім аўтобусе маршрута № 1 адбылося здарэнне. Падлетак сцвярджае, што адна з пасажырак укусіла яго за руку. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", пацярпелы ехаў у аўтобусе разам з таварышамі, яны слухалі музыку на тэлефонах, спявалі. Жанчына зрабіла заўвагу, але хлопцы працягвалі шумець. У выніку, здарыўся канфлікт.

Пацярпелы разам з маці звярнуўся ў міліцыю. Яго адправілі на судова-медыцынскую экспертызу, якая мусіць даць заключэнне аб характары траўмы. Праваахоўнікі праводзяць праверку. Ці вядомая ўжо асоба жанчыны, якая магла ўкусіць хлопца, не паведамляецца.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі