Жанчына прадала яйка за... 741 долар

Жыхарка Вялікабрытаніі Кім Бротан прадала яйка за... 741 долар. Яно аказалася ідэальна сферычнай формы. Як піша сайт segodnya.ua, яйка знесла яе курыца. Жанчына хацела скарыстаць яго падчас прыгатавання ежы, але муж яе спыніў. Ён прапанаваў прадаць рэдкі асобнік.

Кім Бротан не чакала, што на eBay будзе больш за 60 заявак. Вядома, што пакупнік яйка зацікаўлены яго захаваць. Што да грошай, якія атрымала жанчына, яна іх накіравала на дабрачыннасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі