Жанчына чатыры гады падменьвала сваякам валюту на сувенірныя купюры

Жанчына чатыры гады падменьвала сваякам валюту на сувенірныя купюры

Жанчына чатыры гады падменьвала сваякам валюту на сувенірныя купюры. Буйны крадзеж раскрылі аператыўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага раённага аддзела міліцыі Гродна. Пацярпелыя заявілі, што ў іх зніклі 9,5 тысячы долараў і амаль 2 тысячы еўра.

Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама інфармуе, што пад падазрэнне патрапіла нявестка, якая жыла з пенсіянерамі. Яна ведала, дзе яны захоўвалі валюту. Шмат разоў яна незаўважна брала адтуль грошы, замест якіх пакідала сувенірныя купюры, якія купляла ў Гродне. Таксама яна вырабляла фальшыўкі на друкарцы.

Скончылася гэта тады, калі пенсіянер пазычыў грошы свайму сыну. Той панёс купюры ў банк, а яму там сказалі, што яны фальшывыя. Тады справай і зацікавілася міліцыя. Дарэчы, пенсіянеры даравалі нявестцы і не хочуць, каб яе прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Адзначаецца, што яна траціла скрадзеныя грошы не толькі на сябе, мужа і сына, але і купляла падарункі сваякам, у якіх знікла валюта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі