Германія сенсацыйна разграміла бразільцаў 7:1 (відэа)

Зборная Германіі сенсацыйна разграміла Бразілію ў паўфінальным матчы чэмпіянату свету па футболе — 7:1. Галы ў немцаў на рахунку Мюлера (11-я хвіліна), Клозэ (23-я), Кроса (25-я, 26-я), Хедзіры (29-я,), Шурле (69-я, 79-я). Бразільцы здолелі вызначыцца толькі ў самым канцы матчу. На сыходзе 90-й хвіліны гол прэстыжу забіў Оскар.

Адзначым, што лік 7:1 рэкордны для паўфіналаў чэмпіянату свету па футболе за ўвесь час правядзення першынства. А форвард зборнай Германіі Міраслаў Клозэ стаў лепшым бамбардзірам у гісторыі мундыяляў. У матчы супраць Бразіліі ён забіў свой 16-ы гол у межах чэмпіянатаў свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі