Зборная Беларусі па хакеі заняла на "Еўрачэленджы" апошняе месца

Турнір чатырох зборных праходзіў 6-8 лістапада ў Любляне. Апроч Беларусі, у ім прымалі ўдзел каманды Аўстрыі, Славеніі і Японіі. Беларуская дружына, сабраная ў асноўным з гульцоў унутранага чэмпіянату, прайграла ўсім: Аўстрыі (з лікам 2:3), Славеніі (0:3) і Японіі (2:4).

Перамаглі ў турніры славенцы — гаспадары спаборніцтваў. Яны атрымалі 9 балаў. На другім месцы аўстрыйцы (6 балаў), на трэцім — японцы (3 балы).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі