Завяршылася следства пра жорсткае забойства 19-гадовай мінчанкі

Следчы камітэт Мінскай вобласці завяршыў расследаванне крымінальнай справы па забойстве 19-гадовай дзяўчыны. Напрыканцы жніўня 2014 года яе шукалі як зніклую без вестак.

Дзяўчына жыла ў вёсцы Міханавіча пад Мінскам, а працавала ў сталіцы. Знікла яна пасля таго, як выйшла з працы, але не дабралася дадому. Як піша БЕЛТА, праваахоўнікі вельмі хутка выявілі, што да знікнення дзяўчыны спрычыніўся яе 20-гадовы знаёмец. У той дзень ён апошні яе бачыў, калі падвозіў на сваім аўтамабілі.

Следства выявіла, што малады чалавек згвалтаваў дзяўчыну і задушыў яе, цела закапаў у лесе ў Мінскім раёне, адзначае tut.by. Дарэчы, юнак адмаўляў сваю віну ў наўмысным забойстве.

Падчас расследавання было праведзена больш за 100 следчых і працэсуальных дзеянняў, дзясяткі судовых экспертыз. Хлопцу выставілі абвінавачанні ў згвалтаванні і забойстве. Абвінавачанага трымаюць пад вартай. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі