Заўтра з Мінска ў Смалявічы адправіцца першая гарадская электрычка

Заўтра з Мінска ў Смалявічы адправіцца першая гарадская электрычка

У пятніцу, 6 лістапада, адбудзецца адкрыццё рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — Смалявічы. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнікі гарадскіх ліній зробяць у напрамку Мінск — Смалявічы два рэйсы. Першы цягнік адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.10.

З 7 лістапада цягнікі гарадскіх ліній будуць штодня здзяйсняць тры рэйсы з Мінска ў Смалявічы (час адпраўлення — 07.57, 13.10 і 18.18) і 4 рэйсы — са Смалявічаў у Мінск.

З горада-спадарожніка першы цягнік гарадскіх ліній будзе адпраўляцца ў 06.18 і прыбываць у сталіцу ў 06.59. Такім чынам, гэты від транспарту будзе зручным для тых, хто штодня ездзіць са Смалявічаў на працу ў сталіцу.

Цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць адлегласць ад сталіцы да Смалявічаў за 41 хвіліну, робячы ў шляху 6 прыпынкаў — на станцыі Мінск-Усходні, прыпыначным пункце Трактарны, станцыях Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча.

Фота: БЕЛТА, bymedia.net

Заўтра з Мінска ў Смалявічы адправіцца першая гарадская электрычка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі