Заўтра ў Маскве Лукашэнку давядзецца згадаць пра Паўднёвую Асецію і Абхазію

Аляксандр Лукашэнка заўтра наведае Маскву, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні сэсіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На ім будуць разгледжаныя пытанні, звязаныя з тэндэнцыямі развіцця ваенна-палітычнай сітуацыі і мерах па нейтралізацыі пагрозаў калектыўнай бяспекі.  Праўдападобна, паўстане і пытанне прызнання краінамі-сябрамі АДКБ незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Нагадаем, 28 жніўня Аляксандр Лукашэнка ў лісце да расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева прапанаваў вынесці праблему прызнання права на самавызначэнне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што на ім можа быць прынятая "кансалідаваная пазіцыя дзяржаваў-удзельніц" (у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія і Таджыкістан).

Аднак праз два дні расійскі прэзідэнт у інтэрв'ю расійскім тэлеканалам адзначыў, што "прызнанне здзяйсняецца кожнай дзяржавай у індывідуальным парадку. Ніякіх калектыўных дзеянняў тут не можа быць".

Гл. таксама па тэме: Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі