Сёння пачынацца прыём дакументаў у БДУ

Дакументы на першую прыступку вышэйшай адукацыі прымаюцца па 74 спецыяльнасцям і 72 кірункам спецыяльнасцяў, паведамляе БелаПАН.

На дзённую форму навучання сёлета плануецца прыняць 2 тысячы 75 бюджэтнікаў і 2 тысячы 513 платнікаў. План прыёму на завочную форму: 400 чалавек бюджэтнікаў, 1 тысяча 592 платнікі.

На завочную форму навучання для атрымання другой вышэйшай адукацыі плануецца прыняць 374 чалавека.

У галоўны ўніверсітэт краіны сёлета мяркуецца прыняць больш за 400 замежнікаў. Гэта на 50 больш, чым летась.

Карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч сёння назірае за стартам уступнай кампаніі ў БДУ. Па яго словах, сёння дакументы прыносілі, у асноўным, алімпіяднікі, якія не здавалі цэнтралізаванае тэставанне. Падрабязнасці неўзабаве ў эфіры і на сайце Еўрарадыё.

Фота: www.websmi.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі