Заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін знойдзены мёртвым

У журналіста засталася жонка і двое дзяцей.
Заснавальнік і кіраўнік сайта "Хартыя'97" журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым у сябе на лецішчы пад Мінскам, паведамляе "Хартыя'97"

Цела журналіста знайшлі 3 верасня ў 17.30.  Абставіны смерці высвятляюцца.

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара незалежнай газеты "Имя". З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org. У журналіста засталася жонка і двое дзяцей.

Еўрарадыё выказвае спачуванні родным і блізкім Алега Бябеніна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі