Вы тут

Заробкі за травень індэксавацца не будуць

Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва за травень 2016 года у Беларусі індэксавацца не будуць. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Пад грашовымі даходамі з бюджэтных крыніц маюцца на ўвазе заробак, дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку ў вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт.

Таксама не будзе адбывацца індэксацыя заробкаў дзяржаўных службоўцаў і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне вайскоўцаў, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовае забеспячэнне вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных установаў.

У Мінпрацы тлумачаць гэта тым, што у параўнанні з красавіком 2016-га індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў пяціадсоткавы парог.

Памер мінімальнага заробку тамсама не будзе індэксавацца, бо інфляцыя са студзеня 2016 года не перавысіла пяціадсоткавы парог. Таму мінімальны заробак застанецца ў памеры 2 млн 300 тыс.руб.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі