Вы тут

Захарава пракаментавала намер "Рэгнума" падаць на яе ў суд

Фота: ria.ru

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментаваў намер "Рэгнума" падаць на яе ў суд. Інфармацыйнае агенцтва абурылася яе выступам на брыфінгу з нагоды затрыманых у Беларусі яго аўтараў Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі. Было заяўлена, што слова "неданарод" не ўжывалася ў публікацыях, а слова "недадзяржава" ўжывалася "толькі ў дачыненні да Украіны". "Рэгнум" лічыць, што Захарава "распаўсюдзіла наўмысную хлусню". Хаця на сайце "Рэгнума" ў артыкуле за подпісам "Алла Бронь" можна пабачыць, што слова "недадзяржава" ўжываецца менавіта ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь.

Як інфармуе РІА "Новости", Захарава здзіўленая рашэннем інфармагенцтва падаць на яе ў суд. Яна лічыць, што гэта спроба самапіяру "ў момант, калі калегі трапілі ў складаную сітуацыю". Захарава прапанавала галоўнаму рэдактару агенцтва лепш судзіцца з самім сабой.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі