За жорсткае забойства мужчыны ў Оршы трое мужчын атрымалі па 25 гадоў кожны

За жорсткае забойства мужчыны ў Оршы трое мужчын атрымалі па 25 гадоў кожны

Віцебскі абласны суд на выязным закрытым пасяджэнні вынес прысуд па крымінальнай справе ў адносінах траіх жыхароў Оршы. Іх абвінавацілі ў згвалтаванні; забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх меркаванняў, групай асобаў; гвалце ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак; гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару; замаху на забойства. Двое мужчын атрымалі па 25 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём першых пяці гадоў у турме, астатняга тэрміну — у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Трэці атрымаў 25 гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём 5 гадоў у турме, астатняга тэрміну — у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Крымінальная гісторыя адбылася 26 снежня 2015 года. 24-гадовая жыхарка Оршы пазнаёмілася ў сацсетцы з маладым чалавекам, які завёз яе на таксоўцы на кватэру да свайго знаёмага. Там знаходзіліся двое яго сяброў. Да раніцы 27 снежня яны ў стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем псіхатропных рэчываў гвалтавалі жанчыну, збівалі яе. Пацярпелая здолела адправіць СМС бацьку яе дзіцяці з адрасам, дзе яна знаходзіцца. Калі 23-гадовы мужчына прыехаў, трое зламыснікаў жорстка яго збілі. Калі ён памёр, цела вынеслі з дома і пакінулі на лаўцы. Жанчыну неаднаразова спрабавалі задушыць. Толькі калі зламыснікі заснулі, яна вырвалася з кватэры і звярнулася ў міліцыю, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі