За жарт пра бомбу ў мінскім метро распачалі крымінальную справу

За жарт пра бомбу ў мінскім метро распачалі крымінальную справу

За жарт пра бомбу ў мінскім метро распачалі крымінальную справу. Па ёй праходзіць 24-гадовы ўраджэнец Лепеля. Як паведамляе УУС па ахове Мінскага метрапалітэна, здарэнне адбылося 31 кастрычніка. Падчас дагляду рэчаў пры ўваходзе на станцыю метро "Каменная горка" мужчына сказаў інспектару службы бяспекі, што ў яго сумцы знаходзіцца бомба. На станцыю тэрмінова выклікалі міліцыю і сапёраў, яе перакрывалі для ўваходу і выхаду пасажыраў.

Аднак ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі. За заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку жыхару Лепеля пагражае штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў, альбо абмежаванне волі — да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі