За забойства былой жонкі мінчука асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі

За забойства былой жонкі мінчука асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі

За забойства былой жонкі мінчука асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі. Гэты тэрмін ён правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне прыняў суд Партызанскага раёна Мінска, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, труп жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці быў знойдзены ў канцы верасня 2016-га ў спартыўнай сумцы ў Вілейскім водасховішчы ў 300 метрах ад берага. З цяжкасцю ўдалося высветліць, што гэта жыхарка сталіцы, 1974 года нараджэння, якая знікла ў траўні 2013 года. Усе гэтыя гады цела жанчыны знаходзілая ў вадзе. Па падазрэнню ў здзяйсненні забойства быў затрыманы былы яе муж, 1971 года нараджэння. Ён прызнаўся ў здзяйсненні забойства.

На судзе мужчына распавёў, што былая жонка прыйшла да яго ў гараж, яна знаходзілася ў нецвярозым стане. У іх узнік канфлікт — мужчына распавёў, што стварыў новую сям'ю, а жанчына, нібыта, выказала пагрозы на адрас яго новай жонкі. Ён ударыў яе некалькі разоў металічным прадметам па галаве, а пасля задушыў вяроўкай. Цела вывез у лес у Чэрвеньскі раён, а праз месяц перавёз яго ў Вілейскае водасховішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі