За выкарыстанне петардаў у грамадскіх месцах пакараюць мільённым штрафам

Несанкцыянаванае выкарыстанне петардаў у грамадскіх месцах сталічная міліцыя расцэньвае як праяўленне дробнага хуліганства. Парушальнікаў будуць караць штрафам у памеры ад 70 тысяч да 1 млн 50 тысяч рублёў альбо адміністрацыйным арыштам тэрмінам да 15 сутак.  Аднак, як адзначае БЕЛТА, міліцыянты практыкуюць "індывідуальны падыход" да такіх хуліганаў. Таму нават штрафы пагражаюць не ўсім - некаторых адпусцяць пасля прафілактычнай гутаркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі