За вяртанне Tax Free ад 50 еўра беларусам давядзецца заплаціць 3 еўра камісіі

За вяртанне Tax Free ад 50 еўра беларусам давядзецца заплаціць 3 еўра камісіі

Пачынаючы з 27 ліпеня кампанія Global Blue ўвяла камісію за вяртанне грошай па чэках Tax Free — 3 еўра. Новаўвядзенне закране тыя чэкі, па якіх сума для выплаты перавышае 50 еўра. Прычым заплаціць камісю давядзецца за кожны чэк, большы за 50 еўра, паведамляе tut.by са спасылкай на Тэхнабанк.

У кол-цэнтры банка ўдакладнілі, што плаціць камісію давядзецца і па чэках, аформленых да 27 ліпеня, калі выплаты па перавышаюць 50 еўра і будуць праводзіцца пасля 27 ліпеня.

Дарэчы, з 1 ліпеня 2015 года кампанія Global Blue ужо ўводзіла камісію за вяртанне грошай па чэках Tax Free. Тады сума камісіі складала 1 еўра за кожны чэк, па якім сума для выплаты перавышала 10 еўра. Потым кампанія адмовілася ад гэтай меры, пакінулі камісію толькі па чэках Global Blue, аформленых у Германіі.

Вярнуць грошы па чэках Tax Free у Беларусі можна ў трох аддзяленнях Тэхнабанка. Паведамляецца, што нашыя суайчыннікі часцей за ўсё афармляюць чэкі Tax Free менавіта праз кампанію Global Blue. Акрамя яе вярнуць ПДВ можна яшчэ праз дзве кампаніі — Tax Free Worldwide і Premier Tax Free. Яны, дарэчы, таксама бяруць камісію.

Камісію не давядзецца плаціць тым, хто купляе тавары ў літоўскіх крамах, якія працуюць з кампаніяй LITOFOLIJA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі