За ўвоз у Расію праз Беларусь забароненых тавараў канфіскуюць аўтамабіль

Чыноўнікі кажуць, што адказнасць за пастаўкі ў Расію праз беларускую тэрыторыю забароненых да ўвозу з краін Еўрасаюза тавараў прапануецца зрабіць больш жорсткай. Ініцыятыва сыходзіць з беларускага боку і яе абмеркавалі на паседжанні рабочай групы фітасанітарных і ветэрынарных служб Беларусі і Расіі. Расіяне яе падтрымалі.

Калі цяпер забаронены для ўвозу ў Расію тавар проста вяртаюць у Беларусь, то ў будучыні тавар і аўтамабіль, на якім яго везлі, пачнуць канфіскоўваць, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, у жніўні Расія забараніла ўвозіць на сваю тэрыторыю прадукты харчавання з краін Еўрасаюза, ЗША, Канады, Нарвегіі і Аўстраліі, якія ўвялі супраць яе санкцыі. Забарона закранула ў тым ліку і садавіну з гароднінай. З 20 кастрычніка Расія ўводзіць абмежаванні на імпарт расліннай прадукцыі з нашай краіны. Гэтае рашэнне з'явілася пасля серыі папярэджанняў аб рээкспарце праз Беларусь забароненага заходняга харчавання.

Фота — ria.ru