За стральбу з пнеўматычнага пісталета ў трактар хуліган заплаціць 7,5 млн

Штраф у памеры 7,5 млн рублёў заплаціць 28-гадовы слесар сельгаспрадпрыемства "Парэчча-Арэса" ў Кастрычніцкім раёне за стральбу з пнеўматычнага пісталета. Здарэнне адбылося ў кастрычніку. Жыхар вёскі Парэчча паехаў на працу ў вёску Ляскавічы. У кіроўцы, які яго падвозіў, мужчына купіў пнеўматычны пісталет.

Аднак працы ў слесара ў той дзень не было і ён з іншым рабочым купіў бутэльку гарэлкі, якую яны распілі ды пайшлі на дарогу спрабаваць спыніць машыну. Уладальнік пісталета зрабіў некалькі стрэлаў па дарожных знаках, а пасля стрэліў у лабавое шкло трактара, які ехаў па дарозе. У выніку шкло патрэскалася і абсыпалася, трактарыст не пацярпеў.

Нецвярозага хулігана затрымалі міліцыянеры ў парку вёскі Храмцы. Сваю віну ён прызнаў ды заявіў, што шкадуе пра зробленае. Слесар ужо кампенсаваў страты прадпрыемству. Суд Кастрычніцкага раёна пакараў зламысніка штрафам, інфармуе партал tut.by.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі