За смерць ад газу ў Барысаве два слесары асуджаныя на 4 гады калоніі-пасялення

За смерць ад газу ў Барысаве два слесары асуджаныя на 4 гады калоніі-пасялення

Барысаўскі раённы суд вынес прысуд па справе аб смерці шасці чалавек ад атручання газам, якая адбылася на пачатку 2016 года. Вінаватымі прызналі слесараў-газавікоў 36-гадовага Аляксея Лукаша і 45-гадовага Аляксандра Чысцякова. Іх асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Як інфармуе Радыё "Свабода", Лукаша ўзялі пад варту ў зале суда, а Чысцякова забяруць з дому: ён у суд не прыйшоў, бо знаходзіцца на бальнічным.

Таксама суд часткова задаволіў фінансавыя пазовы чатырох пацярпелых да "Мінскаблгазу".

Нагадаем, здарэнне адбылося напрыканцы студзеня 2016 года. Ад уцечкі газу ў шматкватэрным доме ў Барысаве загінулі жыхары дзвюх кватэраў — агулам шэсць чалавек.

Следства заявіла, што супрацоўнікі "Барысаўгазу" падчас рамонту парушылі абавязковыя нормы і правілы карыстання бытавым газавым абсталяваннем і не выявілі парушэньні ў працы воданагравальнай калонкі. Гэты прывяло да ўтварэньня чаднага газу, ад чаго і загінулі шэсць чалавек.

На судзе слесары не пагадзіліся з абвінавачаннем, бо не зразумелі яго сутнасці.

Пацярпелымі па справе праходзілі сваякі загінулых. Кожны з іх выстаўляў фінансавыя прэтэнзіі да "Мінскаблгазу" — па 50 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі