За начную акцыю супраць Лукашэнкі актывісткам Femen пагражае 15 сутак

Пра ў размове з Еўрарадыё паведаміла лідар украінскіх "феменістак" Ганна Гуцол.


Гуцол: “На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства. Максімальнае пакаранне за гэта — 15 сутак. Сёння а 14-й гадзіне будзе суд, які і вырашыць, што нам прад’явяць”.

Ганна адзначыла, што нягледзячы на затрыманне, Femen плануе правесці яшчэ адну акцыю.

Ганна Гуцол: “Мы будзем нешта старацца правесці, але, на жаль, мы з учорашняга вечара знаходзімся пад пільнай увагай. Праўда, учора нам гэта не зашкодзіла іх падмануць і апынуцца каля рэзідэнцыі. Мы спадзяемся, што і сёння ў нас будзе адзін невялікі шансік… калі ён рэалізуецца – вы ўсё пабачыце!”

Нагадаем, 17-18 чэрвеня ў Кіеве з візітам знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Ноччу актывісткі Femen з'явіліся да месца начлегу беларускага кіраўніка з паходнямі. На іх целах былі напісаныя заклікі "Жыве Беларусь!", "Fuck diktator!" ды іншыя, паведамляе сайт жаночага руху. Спакой кіраўніка Беларусі, аднак, збераглі міліцыянты і спецназаўцы "Беркута".



У 2011 годзе ў Мінску FEMEN правялі акцыю супраць Лукашэнкі на прыступках КДБ.



Фота — femen.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі