За год у Беларусі без апекі бацькоў засталіся 2366 дзяцей

Летась усынавілі ці ўдачарылі 438 дзяцей — на 15% больш, чым у 2021-м
Летась усынавілі ці ўдачарылі 438 дзяцей — на 15% больш, чым у 2021-м

У Беларусі ў 2022 годзе без апекі бацькоў засталіся 2366 дзяцей. З іх 1104 перадалі пад апеку, 330 трапілі ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 329 — у прыёмныя сем'і, 44 — у дзіцячыя вёскі ці гарадкі, 27 — вернутыя бацькам. А яшчэ 139 дзяцей прайшлі працэдуру ўсынаўлення. Такую статыстыку з надзейных крыніц атрымала Еўрарадыё.

Усяго ў Беларусі за 2022 год усынавілі ці ўдачарылі 438 дзяцей. Гэта на 15% больш, чым у 2021-м (372 дзіцяці, у 2020-м было 344). За мінулы год улады падрыхтавалі матэрыялы пра знаходжанне ў "сацыяльна небяспечным становішчы" на 16 848 дзяцей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі