За дзень загінулі 13 байцоў з украінскага батальёна "Айдар"

Баявыя групы ўдзельнічалі ў трох розных аперацыях, і кожная з іх мае страты. Абставіны баёў і прозвішчы загінулых камандаванне добраахвотніцкага батальёна абяцае апублікаваць пазней, інфармуе УНН. Спачатку паведамлялася пра 23 загінулых байцоў батальёна. УНІАН удакладняе, што з 23 загінулых за суткі ўкраінскіх вайскоўцаў у "Айдары" служылі 13.

Нагадаем, украінскія падраздзяленні ў апошнія дні правялі шэраг удалых аперацый. Яны здолелі перарваць сувязь паміж тэрарыстамі ў Данецку і Луганску. Галоўны поспех — узяцце пад кантроль вышыні Саур-Магіла.

Фота — прэс-служба Мінабароны Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі