За адну ноч у лясах Случчыны і Любаншчыны скралі 6 шлагбаўмаў

26 траўня ў міліцыю звярнуўся ляснічы Слуцкага лясгасу. Ён паведаміў, што ў ноч з панядзелка на аўторак невядомы злачынец скраў у лясных кварталах Слуцкага і Любанскага раёна шэсць металічных шлагбаўмаў. Як перадае interfax.by, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Дарэчы, гэта не адзіны аматар забраць чорныя і каляровыя металы з бязлюдных месцаў. Так, у 20-х днях траўня на 464-476 км аўтадарогі "Брэст — Мінск — мяжа Расіі" невядомы злачынца скраў 39 ліўнесцёкавых кратак.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі