З-за выпадку шаленства ў вёсцы ў Столінскім раёне ўвялі двухмесячны каранцін

З-за выпадку шаленства ў вёсцы ў Столінскім раёне ўвялі двухмесячны каранцін

З-за выпадку шаленства лісы ў вёсцы Аўсемірава Столінскага раёна ўвялі двухмесячны ветэрынарны каранцін. Мёртвую лісу на падворак аднаго з дамоў прынёс хатні сабака. Гаспадары паведамілі пра здарэнне спецыялістам. Яны правялі дэзынфекцыю падворку, труп жывёлы быў знішчаны. Даследаванне ў Брэсцкай абласной ветлабараторыі паказала, што ліса была хворая шаленствам.

Як паведаміў БЕЛТА галоўны ветэрынарны лекар Столінскага раёна Васіль Літвінкевіч, райвыканкам з 6 кастрычніка ўвёў у вёсцы каранцінныя мерапрыемствы, якія працягнуцца да пачатку снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі