З-за крызісу ў Грэцыі еўрапейскія біржы адкрыліся падзеннем

Еўрапейскія рынкі ліхаманіць на фоне перспектывы дэфолту Грэцыі. Біржы Парыжа, Франкфурта і Лондана ў панядзелак адкрыліся ў чырвонай зоне, перадае Euronews.

Індэкс САС 40 на Парыжскай фондавай біржы панізіўся на 4,6%, Франкфурцкі DAX на 3%, Лонданскі FTSE 100 на 2%. На 2% упаў курс еўра да долара.

Трывожная сітуацыя на азіяцкіх гандлёвых пляцоўках. Акцыі японскіх кампаній, звязаных Еўрасаюзам, упалі ў пачатку таргоў на Такійскай біржы. Адначасова з імі амаль 3% страціў індэкс Nikkei. Кітайскія акцыі патаннелі на 7%, у выніку чаго агульныя страты за два мінулыя тыдні склалі 25%. Шанхайская біржа ў пачатку таргоў асела на 5%. Біржа Ганконга страціла больш за 3,5%.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі