З-за дэнамінацыі ў Мінску ля банкаматаў — чэргі (фотафакт)

З-за дэнамінацыі ў Мінску ля банкаматаў — чэргі (фотафакт)

Ля мінскіх банкаматаў з-за дэнамінацыі пачалі ўтварацца чэргі. Ля банкамата Беларусбанка на сталічнай вуліцы Карла Маркса ў чарзе стаяць пяць чалавек. Карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што ў некаторых банкаматах ужо закончыліся грошы.

З-за дэнамінацыі ў Мінску ля банкаматаў — чэргі (фотафакт)

У Гродне, паведамляе "Твой стыль", таксама ўзніклі чэргі ля банкаматаў, а ў некаторых банкаматах ужо няма грошай.

З-за дэнамінацыі ў Мінску ля банкаматаў — чэргі (фотафакт)
Гродна, фота: t-styl.info

1 ліпеня ў Беларусі пачынаюць хадзіць новыя грошы, таму банкаматы не будуць працаваць уначы з 30 чэрвеня па 7-ю гадзіну раніцы 1 ліпеня. Некаторыя банкі паведамляюць, што аперацыі па пластыкавых картках не будуць праводзіцца да 10-й гадзіны раніцы 1 ліпеня.

З-за дэнамінацыі ў Мінску ля банкаматаў — чэргі (фотафакт)

У першыя гадзіны дэнамінацыі ў Беларусі не будуць працаваць пластыкавыя карткі

Банкаматы загрузяць новымі купюрамі цягам некалькіх дзён, а рэшту ў крамах будуць даваць рознымі грашыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі