З-за адключэння святла ў Нідэрландах затрымліваецца самалёт у Мінск

У пятніцу 27 сакавіка без электрычнасці засталіся каля мільёна будынкаў у Амстэрдаме і бліжэйшых раёнах. У сувязі з гэтым былі адмененыя ўсе рэйсы, якія накіроўваліся як у аэрапорт Схіпхол, і тыя, якія мусілі вылятаць адтуль, перадае Reuters.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск паведамілі, што рэйс з Амстэрдама ў Мінск затрымліваецца.

На дадзены момант электразабеспячэнне аэрапорта адноўлена, аднак прыбываючыя рэйсы пакуль па-ранейшаму не прымаюць, а вылеты затрымліваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі