З украінскага Луганска ў Расію "эвакуявалі" машынабудаўнічы завод
Ён атрымаў "прапіску" ў Чувашыі.
Як адзначаюць vesti.ru, кіраўніцтва завода прыняло "няпростае рашэнне" пасля таго, як "цэха былі практычна цалкам разбураныя ў выніку артабстрэлаў". Прадпрыемства ўжо абжываецца на новым месцы. Разам з ім з ахвотай пераехалі і яго працаўнікі. У Чувашыі знаходзяцца 23 луганскія сям'і.
Частка станкоў яшчэ знаходзіцца ў Данецку на мытным складзе, таму завод пакуль не зможа працаваць на поўную магутнасць.
Адзначаецца, што 12 гадоў "Луганскі машынабудаўнік-43" працаваў пераважна на расійскі рынак. Цяпер яго гаспадары збіраюцца зарэгістраваць кампанію ў Расіі.
Фота — vesti.ru