З помніка Калашнікаву ў Маскве прыбяруць схему нямецкага аўтамата

З помніка Калашнікаву ў Маскве прыбяруць схему нямецкага аўтамата

З помніка савецкаму канструктару-збройніку Міхаілу Калашнікаву ў Маскве прыбяруць схему нямецкага аўтамата. Пасля таго, як выбухнуў скандал, такое рашэнне агучыла Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, інфармуе meduza.io.

Як паведамляла Еўрарадыё, помнік з’явіўся ў цэнтры расійскай сталіцы днямі. На тыльнай частцы манумента знаходзяцца схемы аўтаматаў, якія вырабіў Калашнікаў. Аднак у адной з іх гісторык Юрый Пашолак пазнаў… нямецкі аўтамат STG 44! Ён напісаў пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook, змясціў фота. Тэму падхапілі СМІ. Скульптар Салават Шчарбакоў спрабаваў апраўдацца, казаў, што чакае доказаў, што там сапраўды нямецкая зброя часоў вайны. Аднак у Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства сумненняў не ўзнікла. Было заяўлена, што Шчарбакоў і яго памочнікі “нешта наблыталі” (Шчарбакоў прызнаўся, што выяву браў з інтэрнэта і там было напісана: “Аўтамат Калашнікава”).

Цяпер скульптар збіраецца дэмантаваць пліту са схемай нямецкага аўтамата, каб выправіць памылку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі