З Палескага ўніверсітэта эвакуявалі больш за 200 чалавек

З Палескага ўніверсітэта эвакуявалі больш за 200 чалавек

У Пінску з будынка Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта эвакуявалі 210 чалавек. Прычынай стала фальшывае паведамленне пра мініраванне, інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргея Дучэнкі.

24 студзеня ў 12.42 у дзяжурную частку Пінскага ГАУС затэлефанавала бібліятэрка ўніверсітэта. Яна распавяла, што на падлучаным да сеткі прынтэры раздрукаваўся ліст з тэкстам пра мініраванне кабінета. "Праводзілася эвакуацыя 210 чалавек. На месца выехала аператыўная група, з Баранавічаў выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу", — паведаміў прадстаўнік міліцыі.

Больш за чатыры гадзіны спецыялісты шукалі выбухованебяспечныя прадметы ў будынку ўніверсітэта, але не выявілі іх. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі