З нядзелі Мінск будзе ў адным часовым поясе з Масквой

Пры гэтым Расія сёлета пераходзіць на зімовы час. Такім чынам, жыхары рэгіёнаў, якія жывуць паводле маскоўскага часу, будуць да канца сакавіка ў адным часовым поясе з Мінскам.

Розніцы ў часе паміж Мінскам і Масквой не будзе, пры гэтым розніца паміж Мінскам і Кіевам, Вільняй і Рыгай складзе адну гадзіну, паміж Мінскам і Варшавай — дзве гадзіны.

Беларусь адмовілася ад пераходу на зімовы час тры гады таму, услед за партнёрамі па Мытным саюзе — Расіяй і Казахстанам. Сёлета Расія вырашыла вярнуцца да сезоннага часу. Такое пытанне разглядаў і беларускі ўрад, аднак было вырашана не пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі