З Крымінальнага кодэксу могуць прыбраць "незаконнае прадпрымальніцтва"?

З Крымінальнага кодэксу могуць прыбраць "незаконнае прадпрымальніцтва"?

Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч не выключае, што з Крымінальнага кодэксу некалі могуць прыбраць норму аб адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасці. Пра гэта ён заявіў у праграме “Буйным планам” тэлеканала “Беларусь 1”, якая выйшла ўвечары 8 верасня. Наскевіч пры гэтым адзначыў, што змены ў заканадаўства варта ўносіць вельмі рэдка, пасля грунтоўнай навуковай і метадычнай распрацоўкі.

Раней, у інтэрв’ю газете “СБ.Беларусь сегодня”, якое выйшла 24 жніўня, дырэктар Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала таксама выказаў меркаванне, што з КК трэба прыбраць крымінальную адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць за выключэннем медыцынскай і фінансавай, звязанай з рознымі “пірамідамі”. На думку Цапкала, дастаткова адміністратыўнай адказнасці за працу без рэгістрацыі.

Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк пры гэтым выказваўся супраць такіх новаўвядзенняў, паведамляе БелаПАН.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі