З чыгуначнага вакзала Магілёва эвакуявалі людзей з-за пагрозы мініравання

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на магілёўскую абласную міліцыю. 

Сёння прыкладна ў 15.50 каля будынкаў білетных кас і залы чакання чыгуначнага вакзала "Магілёў 1" была выяўленая падазроная безгаспадарная кардонная скрынка памерам 30 на 40 см. 

Міліцыянты адразу прынялі меры па ахове месца здарэння і эвакуацыі людзей. Цяпер на месцы працуюць спецыялісты праваахоўных органаў, МНС і медыкі. На месца здарэння выклікалі і сапёрна-піратэхнічную групу.

Фота — mogilev.mobi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі