З будынка Уздзенскай раённай гімназіі эвакуявалі 556 чалавек

З будынка Уздзенскай раённай гімназіі эвакуявалі 556 чалавек

З будынка Уздзенскай раённай гімназіі эвакуявалі 556 чалавек: 92 работнікаў і 464 навучэнцаў. Каля 9-й гадзіны раніцы 11 студзеня там спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Прычынай стала задымленне ў электрашчытавой на першым паверсе трохпавярховага будынка.

Як адзначае прэс-служба МНС Мінскай вобласці, эвакуацыя была праведзена яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. У выніку падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай задымлення стала кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі