З аўтавакзала ў Полацку эвакуявалі пасажыраў

З аўтавакзала ў Полацку эвакуявалі пасажыраў

А 18-й гадзіне 19 лістапада з аўтавакзала ў Полацку эвакуявалі пасажыраў. На месцы працавалі праваахоўнікі, ратавальнікі, прыехалі "хуткія", машыны іншых спецыяльных службаў. Была перакрытая праезная частка каля вакзала, інфармуе sputnik.by.

Некаторы час будынак быў ачэплены, у яго нікога не прапускалі. Пакуль невядома, ці гэта былі вучэнні, ці сапраўды нешта здарылася.

Тым часам у Беларусі пачасціліся выпадкі, калі грамадзяне звяртаюць увагу на пакінутыя сумкі, скрынкі. У чацвер у Мінску сапёры прыязджалі на станцыі метро "Каменная Горка" і "Малінаўка". Але ў пакінутых сумках былі асабістыя рэчы грамадзян.

Здымак з архіву. Фота: Інтэкс-прэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі