З 8 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у паступаючых у ВНУ

З 8 ліпеня беларускія ВНУ пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў. У большасці вышэйшых навучальных установаў тэрмін прыёму вызначаны ў адзін тыдзень — з 8 па 15 ліпеня, на ўсе формы навучання за кошт бюджэту. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельгаспрофілю свае тэрміны — з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў.

Абітурыенты, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове і здаюць уступныя іспыты ў ВНУ (акрамя завочнай формы ў ВНУ сельгаспрофілю), дакументы павінны падаць з 8 па 15 ліпеня; а тыя, хто падае на завочную форму ў ВНУ сельгаспрофілю, — з 1 па 30 лістапада.

Абітурыенты, якія хочуць паступіць платна і якім не трэба здаваць уступныя іспыты ў саміх ВНУ (за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), могуць падаць дакументы ў наступныя тэрміны.

Для абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую або завочную форму атрымання адукацыі ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Гомельскі інжынерны інстытут МНС, — з 8 па 29 ліпеня.

На дзённую або завочную форму атрымання адукацыі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — з 8 па 31 ліпеня. Для паступлення ў іншыя ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва ўніверсітэтах сельгаспрофілю) — з 8 ліпеня па 2 жніўня. У завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю — з 1 па 30 лістапада.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове адрозніваюцца.

Так, у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі — з 16 па 19 ліпеня. Уступныя іспыты ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі — з 16 па 25 ліпеня. У іншых установах вышэйшай адукацыі на вочную і завочную формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю) — з 16 па 21 ліпеня. У ВНУ сельгаспрофілю на завочную форму атрымання адукацыі — з 1 па 20 снежня.

Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе па 23 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і ўніверсітэце культуры — па 29 ліпеня, а ў іншых ВНУ — па 25 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — па 25 снежня).

Што да месцаў для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока — па 30 ліпеня, у ВНУ сферы культуры — па 1 жніўня, ва ўсіх астатніх — па 4 жніўня (завочны сельгаспрофіль — па 25 снежня), піша “Наша Ніва”.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі