З 29 кастрычніка па 2 лістапада ДАІ ладзіць акцыю “Цвярозы кіроўца”

З 29 кастрычніка па 2 лістапада ДАІ ладзіць акцыю “Цвярозы кіроўца”

З 29 кастрычніка па 2 лістапада ў Мінскай вобласці ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і іншых службаў міліцыі арганізуюць дадатковыя рэйдавыя групы. Нясенне службы нарадаў міліцыі будзе набліжана да месцаў масавага адпачынку (крамы, кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы). Таксама актывізуецца праца перасоўных наркалагічных пунктаў.

З пачатку года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі выявілі амаль 21 тыс кіроўцаў, якія кіравалі транспартам у стане ап’янення. Больш за 1,4 тыс вадзіцеляў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за паўторнае правапарушэнне на працягу года, а ўсе транспартныя сродкі, якімі яны кіравалі — канфіскаваны незалежна ад формаў уласнасці, паведамляе БЕЛТА.

Фота: livemozyr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі