З 1 снежня падаражэлі многія віды цыгарэт

З 1 снежня падаражэлі многія віды цыгарэт

З 1 снежня ў Беларусі падаражэлі многія віды цыгарэт. Прадукцыя айчынных вытворцаў стала даражэй на 200-900 рублёў, імпартная — на 1-5 тысяч, інфармуе БЕЛТА.

Напрыклад, сярод цыгарэт, якія выпускае Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", на 200 рублёў падаражэюць NZ Safari і NZ Safari 4, на 300 — "Кронан", "Кронан 7", "Фэст", "Фэст 7", Фэст COMPACT, Фэст COMPACT 7, Фэст SUPERSLIMS, Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ BLACK COMPACT ды іншыя, на 400 — "Магнат", "Магнат 7", "Мінск", "Мінск 7", "Прэм'ер", "Прэм'ер 7", Мінск SUPERSLIMS, Мінск 5 SUPERSLIMS, NZ 8, NZ 10, NZ Black, NZ Gold ды іншыя.

Цыгарэты Pall Mall, Monte Сarlo стануць даражэйшымі на 500 рублёў, COOPER Bio-filter — на 600, Glamour — на 700, Kent, Vogue, Winston ды іншыя — на 800, Luckies Red, Silver, Blue, Click&Roll — на 900 рублёў.

Выраслі кошты і на прадукцыю "Тытунь-Інвеста": "Карона", "Карона Блакітная", "Карона Слім", "Форт", "Форт 7" — на 200 рублёў, More і Magna —  на 400, LD — на Br600, Mild Seven, Mevius, некаторыя віды Winston — на 800 рублёў.

Падаражэюць і цыгарэты, якія ўвозяцца ў нашу краіну "Беларусьгандлем". Sobranie будзе каштаваць на 5 тысяч рублёў больш, некаторыя віды Richmond — на 4 тысячы, Dunhill Blue і Gold — на 1 тысячу.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

З 1 снежня падаражэлі многія віды цыгарэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі