З 1 ліпеня забараняюць выкарыстоўваць найменне “электронная цыгарэта”

Ірына Наркевіч заявіла, што так званыя электронныя цыгарэты як і раней могуць прадавацца, але пазначаць гэтыя тавары словамі “электронная цыгарэта” будзе забаронена. Дадзеная забарона тычыцца ў тым ліку і інтэрнэт-крамаў, паведамляе БЕЛТА.

Парушальнікам гэтага патрабавання будзе пагражаць штраф. “Калі ёсць закон, суб’екты бізнесу, якіх гэта тычыцца, мусяць да гэтага падрыхтавацца. Калі гэтыя парушэнні будуць выяўляцца — а мы маем кантралюючыя органы, якія пільна за гэтым сочаць — меры ўздзеяння будуць прынятыя”, — адзначыла Ірына Наркевіч.

“Што такое, так званая, электронная цыгарэта? Гэта не цыгарэта ў звыклым разуменні, як тлумачыць Сусветная арганізацыя аховы здароўя, гэта нейкая прылада для курэння, электронны інгалятар. У Беларусі гэты тавар па-ранейшаму будзе прадавацца, ён проста павінен будзе памяняць сваё найменне”, — падагульніла Ірына Наркевіч.

Пра тое, якой мусіць быць новая назва тавара, Ірына Наркевіч не паведамляе.

Фота: Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі