Юрый Радзькоў падманваў, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты (відэа)

У апошні дзень падачы заявак у Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты дырэктар кампаніі “Цар-мёд” Юрый Радзькоў запрасіў усіх журналістаў у мінскі “Прэзідэнт-гатэль”. Каб, нібыта, даць перад паходам у ЦВК адмысловую прэс-канферэнцыю, пазнаёміць са сваёй ініцыятыўнай групай і пасля разам “ісці ў Цэнтрвыбаркам на сустрэчу з Лідзіяй Ярмошынай”.

Пачатак “прэс-канферэнцыі”, анансаванай на 12-ю гадзіну, зацягнуўся на паўгадзіны з-за тэхнічных праблем — не падключаўся камп’ютар, каб Юрый Радзькоў змог паказаць журналістам нейкі фільм. Не вытрымаўшы затрымкі, журналіст Еўрарадыё пацікавіўся ў Юрыя Радзькова, колькі ж сяброў у яго ініцыятыўнай групе? І адразу атрымлівае адказ, што дырэктар кампаніі “Цар-мёд” і не планаваў балатавацца ў прэзідэнты.

Цалкам дыялог журналіста і няўдалага прэтэндэнта ў прэзідэнты — на відэа.

Фота і відэа: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі