Юрый Лаза пра Боба Дылана: Гэта такі вялікі амерыканскі бард

Юрый Лаза пра Боба Дылана: Гэта такі вялікі амерыканскі бард

Юрый Лаза лічыць, што амерыканскі спявак і пісьменнік Боб Дылан не варты Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Расійскі музыкант заявіў, што Дылан не зрабіў унёску ў сусветную культуру, а толькі ў амерыканскую. Паводле слоў Лазы, Уладзімір Высоцкі "больш значны для Расіі, дапусцім, чым Дылан для Амерыкі, але ніхто ж Высоцкага не разглядае [на Нобелеўскую прэмію]". Ён прапануе спытаць у паўтара мільярда кітайцаў, які ўнёсак амерыканец Дылан зрабіў у іх культуру. "Напэўна, ніякага", — цытуе словы Юрыя Лазы РІА "Новости".

Таксама расійскі музыкант мяркуе, што Боба Дылана нельга разглядаць як кампазітара, бо яго мелодыі не выконваюць аркестры па ўсім свеце. "Мне ён заўсёды быў не цікавы, таму што мелодыі ў яго ніякія, — кажа Лаза. — Скажам так, гэта больш сацыяльная з'ява, ён вельмі блізкі да бардаў нашых, якія спяваюць песні, падобныя адна на другую. Гэта такі вялікі амерыканскі бард".

Андрэй Хадановіч: "Нобель" Боба Дылана — прызнанне таго, што свет змяняецца

Юрый Лаза пра Боба Дылана: Гэта такі вялікі амерыканскі бард
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі