Юрый Хамко стаў галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі па футболе

4 снежня ў Доме футбола прайшло паседжанне Бюро выканкама БФФ, на якім разглядалася пытанне галоўнага трэнера беларускай зборнай U-19 (1992 год нараджэння), а таксама пытанне аб падаўжэнні паўнамоцтваў галоўных трэнераў зборных каманд 1993, 1994, 1995 г.н. У якасці галоўнага трэнера юніёрскай зборнай (1992 г.р.) зацверджаны Юрый Хамко. Працу са зборнай камандай 1993 года нараджэння працягне Юрый Малееў, а з хлопцамі 1995 года — Міхаіл Мархель. Камандай 1994 года да 31 снежня будзе кіраваць Сяргей Саладоўнікаў.

Нацыянальная юніёрская зборная U-19, галоўным трэнерам якой прызначаны Юрый Хамко, наўзабаве адправіцца ў Партугалію, дзе ў горадзе Меалада правядзе два таварыскіх матчу супраць партугальскіх аднагодкаў. Гульні адбудуцца 15 і 17 снежня, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі