Вы тут

Юрый Баранчык выйшаў на свабоду

Фота "Регнум".

Днём 17 сакавіка у Маскве быў вызвалены шэф-рэдактар інфармацыйнага агенцтва "Рэгнум" Юрый Баранчык. Ля ізалятара часовага утрымання Юрыя Баранчыка сустрэлі адвакаты, паведамляе "Рэгнум". Яны патлумачылі, што вызваленне не азначае таго, што Расія адмовілася ад экстрадыцыі Баранчыка ў Беларусь.

16 сакавіка Дарагамілаўскі раённы суд Масквы прызнаў неабгрунтаваным затрыманне Баранчыка і адмовіў у хадайніцтве пракурора аб заключэнні яго пад варту.

Днём раней Юрыя Баранчыка затрымалі ў Маскве па запыце Следчага камітэта Беларусі. Як афіцыйна паведаміў СК, затрыманне Баранчыка звязанае са справай арыштаваных у снежні 2016 года ў Мінску прарасійскіх публіцыстаў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыптэнкі і Дзмітрыя Алімкіна, абвінавачаных у "распальванні міжнацыянальнай варожасці". Паводле версіі Следчага камітэта, Юрый Баранчык плаціў арыштаваным аўтарам за размяшчэнне заказных матэрыялаў.

 

Таксама паведамлялася, што неўзабаве пасля затрымання Юрый Баранчык, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, папрасіў палітычнага прытулку ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Мікола Сівіцкі прыцягнуў вялікую ўвагу да сваёй персоны.
На здымку бачны кот Леапольд разам са сваім гаспадаром Змітром Дашкевічам і сябрам сям'і Эдуардам Пальчысам. Фота: Facebook

Выбар рэдакцыі