Юрась Губарэвіч: Мы будзем шчаслівыя, калі выбары пройдуць дэмакратычна

Кампанію “За свабодныя выбары” збіраюцца пачаць актывісты аргкамітэта па стварэнні руху “За Свабоду”.

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 28 верасня.

Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё пра мэты кампаніі адзін з лідэраў руху “За Волю” Юрась Губарэвіч:

“Сэнс кампаніі ў тым, каб на пэўных прыкладах, маючы пэўныя доказы, данесці найперш да насельніцтва Беларусі, а таксама міжнароднай супольнасці рэальны стан падчас правядзення кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Мы будзем шчаслівыя, калі гэтым разам рэжым Лукашэнка адумаецца і правядзе выбары ў адпаведнасці з дэмакратычнымі нормамі і працэдурамі”.

Ініцыятары мяркуюць садзейнічаць таму, каб выбары насамрэч былі свабоднымі і адпавядалі прынятым у дэмакратычных краінах нормам, а таксама дзеючаму ў Беларусі заканадаўству, якое нярэдка парушаецца.

Актывісты руху “За Свабоду” спадзяюцца на падтрымку кампаніі з боку іншых дэмакратычных партый і арганізацый, з якімі ідуць перамовы.

Што да маштабу, дык праўдападобна ў краіне будуць выбраныя некалькі дзесяткаў базавых акругаў, дзе пройдуць усе этапы кампаніі. Юрась Губарэвіч таксама спадзяецца на падтрымку кампаніі з боку непалітычных дэмакратычных грамадскіх арганізацый, якія не хацелі б непасрэдна ўдзельнічаць у выбарчым працэсе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі