Юніёрская зборная Беларусі па хакеі пачала выступ на чэмпіянаце свету з перамогі

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі пачала выступ на чэмпіянаце свету з перамогі

Юніёрская зборная Беларусі (U-18) па хакеі пачала выступ на хатнім чэмпіянаце свету з перамогі над Казахстанам. 9 красавіка наша каманда згуляла матч з лікам 5:2 (0:0, 2:2, 3:0), перадае БЕЛТА.

Першынства свету па хакеі сярод юніёраў праходзіць на сталічнай “Чыжоўка-Арэне”. У першы дзень спаборніцтваў адбыліся яшчэ два матчы: Нямеччына абыграла Нарвегію з лікам 6:3, Францыя перамагла Аўстрыю — 5:2.

Сёння, 10 красавіка беларуская зборная правядзе другі матч чэмпіянату свету супраць аднагодак з каманды Нарвегіі. Гульня пачнецца ў 19.00 і яе пакажа ў жывым эфіры тэлеканал “Беларусь 5”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі