Юнаку выставілі абвінавачанне ў забойстве настаўніцы ў Гомельскім раёне

Юнаку выставілі абвінавачанне ў забойстве настаўніцы ў Гомельскім раёне

17-гадоваму юнаку выставілі абвінавачанне ў забойстве настаўніцы ў Гомельскім раёне, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 17 кастрычніка ў вёсцы Шарпілаўка. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаны, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзіўся на падворку настаўніцы і дачакаўся, калі яна выйшла з хаты. Ён нанёс ёй некалькі ўдараў нажом у розныя часткі цела. Ад атрыманных раненняў настаўніца памерла на месцы. Хлопца затрымалі на наступны дзень.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, стала вядома, што ў той дзень юнака пачаставаў алкаголем аднавясковец, якому той аказаў дапамогу па гаспадарцы. Сам абвінавачаны распавёў, што менавіта ў стане ап'янення ў яго і ўзнік намер здзейсніць злачынства. Следства мяркуе, што хлопец меў карыслівыя меркаванні.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Непаўнагадовы знаходзіцца пад вартай.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі