Яшчэ адзін білборд з памылкамі — ад Мінкульта

Яшчэ адзін білборд з памылкамі — ад Мінкульта

У Мінску заўважылі яшчэ адзін білборд на беларускай мове з памылкамі, паведамляе Радыё Свабода.

"Любішь свою краіну і культуру — далучайся!" — заклікае рэклама музеяў ад Міністэрства культуры Беларусі. Правільна: "Любіш сваю краіну".

Некалькі дзён таму ў Мінску заўважылі рэкламны плакат з пяццю памылкамі.

"Помнік Францыску Скарыне, асветніку і грамадскому дзеячу XV стагоддзя ў Мінску", — паведамляў мінакам білборд.

А правільны тэкст мусіў выглядаць так: "Помнік Францыску СкарынУ, асветніку і грамадскАму дзеячу XVI стагоддзя, У Мінску".

Гэты плакат ужо знялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі